Што?
- Каляндар беларускіх івентаў, які можна праглядзець у выглядзе:
а) каляндара
б) галерыі з выявамі афіш
в) спіса
- Спіс беларускіх ініцыятыў Познані
- Telegram-канал Афішы з
а) тыднёвымі афішамі беларускіх мерапрыемстваў
б) анонсамі івентаў, якія патрабуюць пакупкі квіткоў ці рэгістрацыі
в) перыядычныя палецайкі аб небеларускіх мерапрыемствах ад аўтара
Для чаго?
Afisha tutaj.by паўстала з мэтай аб’яднання ў адным месцы афішы беларускіх мерапрыемстваў Познані.
Гэта некамерцыйны валанцёрскі праект, тут не будзе рэкламы дзеля грошаў. Таксама тут не будзе бясконцага спаму і соцен пастоў
Мы зацікаўлены ў падтрымцы беларускасці ў Познані, а таксама ў паскарэнні адаптацыі да новага асяроддзя людзей, якія толькі пераехалі, праз знаёмства з тым багатым беларускім, што ўжо існуе ў Познані.
Мы за інклюзіўнасць, і таму тут будуць прадстаўлены не толькі культурніцкія ці асветніцкія ініцыятывы і іх мерапрыемствы, але і грамадска-палітычныя (не мае значэння якой скіраваннасці) ці рэлігійныя.
Для каго?
Каму можа быць карысным гэты рэсурс:
- беларусам Познані ці любому зацікаўленаму ў беларускім:
а) каб разумець якія беларускія ініцыятыву існуюць у Познані
б) каб можна была знайсці афішу мерыпрыемстваў гэтых ініцыятыў (і не толькі) у адным месцы, не шукаючы гэта асобна па сацсетках ініцыятыў
- беларускім ініцыятывам:
а) каб планаваць свае мерапрыемствы ў час, які не будзе перасякацца з іншымі мерапрыемствамі
б) каб проста ведаць адзін аднаго, і, магчыма, калабарыраваць у будучым
- людзям, якія задумваюцца стварыць сваю ініцыятыву